У сталічным офісе АГП пройдзе сустрэча з Алегам Трусавым
Вядомы палітык і археолаг, аўтар шматлікіх гістарычных выданняў, старшыня Таварыства беларускай мовы адкажа на пытанні гасцей сустрэчы.
Напрыклад, Алег Трусаў паразважае пра тое, за што ён любіць беларускую мову, і чаму не супраць двухмоўя. Ён раскажа, чаму ўкраінскія археолагі вучацца па яго кнігах і лекцыях і чаму ён з'яўляецца прыхільнікам сацыял-дэмакратыі.
Сустрэча пройдзе 15 снежня ў 18.00 у мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адрас: вуліца Веры Харужай, 22, 17-ы паверх, офіс 01. Уваход вольны.