У сталіцы пракладалі каналізацыю, а знайшлі склад зброі
Падчас рамонтных працаў па вуліцы Захарава рабочыя знайшлі рэшткі драўлянай скрыні.
Былі адшуканыя 25 відаў агнястрэльнай зброі — тры пісталеты-кулямёты Шпагіна, шэсць вінтовак Мосіна, 15 вінтовак Маўзера і адзін карабін "Лебель" узору 1886 года (на здымку).
Як паведамляе БелаПАН, эксперты высветлілі, што зброя адносіцца да часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Фота — blokadaleningrada.ru