У сталіцы Лівіі адбыліся сутычкі паміж паўстанцамі і прыхільнікамі Кадафі
Звесткі аб невялікіх перастрэлках прыйшлі ў суботу.
Заходнія СМІ паведамляюць аб тым, што у розных раёнах лівійскай сталіцы адбываюцца невялікія перастрэлкі паміж атрадамі паўстанцаў і войскамі, вернымі Муамару Кадафі. Інфармацыю падцвердзіў і сам Кадафі, які назваў паўстанцаў “атрадамі пацукоў”. У сувязі з баямі ў сталіцы ён выступіў са зваротам па тэлебачанні, чарговы раз абвінаваціўшы Захад у спробах захапіць лівійскія радовішчы нафты.
Нагадаем, што грамадзянская вайна ў Лівіі ідзе з зімы. Паўстанцаў падтрымлівае авіяцыя і флот НАТА. На дадзены момант яны кантралююць большую частку краіны, аднак сталіца Трыпалі пакуль застаецца пад уладай Кадафі.