У Старадарожскім раёне засталіся толькі чатыры беспрацоўныя
Яшчэ зусім нядаўна на 33 беспрацоўных у раёне прыпадала 66 вакансій.
Цяпер ж ў раёне праблемы беспрацоўя, па словах чыноўнікаў, проста няма. Пра гэта, па звестках газеты "Інфа-Кур'ер", заявіў начальнік упраўлення па працы райвыканкаму Станіслаў Валожынскі.
З гэтых трыццаці трох чалавек 11 жанчын адправіліся ў адпачынкі па цяжарнасці і родах, 11 чалавек атрымалі накіраванні на працу, траім аформілі групу інваліднасці, чацвёра занятыя на грамадскіх працах.
Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у раёне засталося толькі чатыры чалавекі. Нагадаем, што не ўсе беларускія беспрацоўныя становяцца на ўлік на біржы працы, бо за невялікую грашовую дапамогу ад іх патрабуюць удзельнічаць у грамадскіх працах.