У Столінскім раёне даішнікі спынілі п’янага студэнта духоўнай семінарыі

На першае месца аўтаінспектары паставілі кіроўцу, якога ўжо лавілі п'яным за рулём летась увосень. На другое размясцілі вяскоўца, які сеў на матацыкл з пяціразовым перавышэннем дазволенага ўтрымання алкаголю ў крыві, піша газета “Навіны Палесся”.

Студэнту-семінарысту не пашэнціла, бо яго грэх супаў у часе з рэйдам ДАІ па выяўленні п’яных на дарозе. Агулам інспектары затрымалі 12 чалавек “падшафэ”.