У Столінскім раёне патануў 9-гадовы хлопчык

Як папярэдне вызначыла міліцыя, у возеры купалася шмат дзяцей, а дарослых паблізу не было. Хлопчык хацеў перабрацца на процілеглы бераг, паплыў і на вачах у сяброў стаў тануць, перадае БелаПАН. Адзін з хлопчыкаў спрабаваў яму дапамагчы, але нічога не змог зрабіць.

Выцягнуў тапельца з вады 16-гадовы падлетак. Дзеці спрабавалі зрабіць хлопчыку штучнае дыханне і выклікалі хуткую. Але медыкі так і не змаглі рэанімаваць дзіця.

Загінулы — вучань трэцяга класа, жыхар Альшанаў. Дакладную прычыну смерці вызначыць экспертыза. Следчы камітэт ладзіць праверку па гэтым факце.