У Столінскім раёне за пляшку “чарніл” цяжка збілі 72-гадовага дзеда

Як паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці, у пасёлку Рэчыца, што на Століншчыне, 35-гадовы мужчына моцна збіў 72-гадовага пенсіянера. Выпадак адбыўся каля мясцовай крамы. Нападнік біў сталага чалавека рукамі і нагамі і адабраў пляшку віна коштам у 7000 рублёў. Пацярпелы з разрывам кішкі і гнойным перытанітам дастаўлены ў лякарню. Злачынцу міліцыянты затрымалі і ўзбудзілі крымінальную справу за разбой.