У Страсбургу адкрываецца сесія ПАСЕ, якая разгледзіць сітуацыю ў Беларусі

11 красавіка ў Страсбургу адкрываецца вясновая сесія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якая разгледзіць сітуацыю ў Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПАСЕ, "беларускае пытанне" будзе абмяркоўвацца 12 красавіка на паседжанні Палітычнага камітэта ПАСЕ. Для ўдзелу ў дыскусіі запрошаны прадстаўнікі беларускай апазіцыі і эксперты АБСЕ. Удзел у паседжанні таксама прыме дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Сініка Хурскайнен.

Сесія ПАРЕ завершыцца 15 красавіка.