У студзені сярэдні налічаны заробак зменшыўся на 373 тысячы рублёў

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, намінальны налічаны сярэдні заробак працаўнікоў нашай краіны ў студзені сёлета склаў 4 мільёны 368 тысяч рублёў.

Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у студзені, у параўнанні са студзенем 2012-га, павялічылася амаль на 23%.

У прамысловасці сярэдні заробак склаў крыху больш за 5 мільёнаў рублёў, у будаўніцтве — 5 млн 124 тысячы, у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 3 млн 245 тысяч, у адукацыі — 3 млн 76 тысяч, у тым ліку настаўнікаў — 3 млн 710 тысяч. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 5 млн 425 тысячы рублёў.