У судзе Маскоўскага раёну далі 7 сутак актывісту АГП Аляксандру Сяргеенку
У судзе Маскоўскага раёну далі 7 сутак актывісту АГП Аляксандру Сергеенку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Нагадаем, Сяргеенка знік у суботу перад з’ездам "Маладых дэмакратаў". Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазней высветлілася, што Сяргеенка знаходзіцца ў спецпрыёмніку на Акрэсціна. Хлопец меўся балатавацца на пасаду старшыні арганізацыі.