У судзе над чыноўнікам з Савета рэспублікі абяцаюць "інтымную інфармацыю"
Менавіта таму пракурор хадайнічаў, каб працэс ішоў у закрытым рэжыме.
10 верасня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над Глебам Бядрыцкім — экс-начальнікам сакратарыята Савета рэспублікі. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме па хадайніцтве абвінавачання. Адвакат і сам Бядрыцкі настойвалі, каб працэс ішоў адкрыта. Але суддзя Таццяна Тупік падтрымала пракурора, піша nn.by.
Глеба Бядрыцкага затрымалі 19 кастрычніка 2011 года. Яго вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванні ўладай.
Фота — kp.by