У Супраслі праходзіць міжнародны фестываль царкоўнага звона

У конкурсе прыймае ўдзел больш за 20 асоб. Акрамя конкурснай часткі, праходзяць майстар-класы, якія вядзе член журы - прафесар Мікалай Завялаў з Масквы. Як адзначыў Янка Грыгарук, арганізатар фестываля, у гэтым годзе першы раз выступаюць званары з іншых краін.

Сёння ў 15 гадзін будуць абвешчаны вынікі конкурсу. Пераможцы выступяць падчас урачыстага завяршэння фестываля. Мерапрыемства арганізуюць супольна Музей ікон ў Супраслі і праваслаўны манастыр, паведамляе Радыё Рацыя.