У Светлагорску праз моцныя маразы адмяняюць заняткі ў школах
Заняткі будуць адмененыя ўжо 2 лютага.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Светлагорскі райвыканкам. Дарэчы, 1 лютага ўсе школы на Гомельшчыне працуюць.
У абласным упраўленні адукацыі кажуць, што рашэнне пра адмену заняткаў у школах прымаюць мясцовыя ўлады. У самым Гомелі зачыняць школы пакуль не плануецца.