У трэцім квартале падаражэюць пуцёўкі ў беларускія санаторыі
Пра гэта паведаміў начальнік цэнтра па санаторна-курортнай працы “ЦэнтрКурорт” Упраўлення справамі прэзідэнта Алег Міхайлаў.
Таксама ён паведаміў, што доларавыя разлікі з дзяржаўнымі тураператарамі адбываюцца па курсе 4300 рублёў.
Міхайлаў: "Да чэрвеня ўключна пуцёўкі засталіся па той цане, якая была зацверджана яшчэ ў канцы мінулага года. Да трэцяга квартала кошт пуцёвак вырасце прыблізна на 10-15, па некаторых катэгорыях нумароў да 20%".