У турме ўжо тыдзень шукаюць ключ ад 180 камераў
Здарэнне адбылося ў бельгійскім горадзе Левене. Акрамя камер зніклы ключ адчыняў і 20 дзвярэй у калідорах турмы.
Дагэтуль невядома, ці быў ключ скрадзены, ці гэта нядбайнасць кагосьці з супрацоўнікаў турмы. Бельгійская газета Het Last Nieuws адзначае, што ключ захоўвалі ў спецыяльнай скрыні. Даведацца, хто апошні яго браў, немагчыма. Адзначаецца, што чалавек, які мае такі ключ на руках, "атрымлівае поўную свабоду ў турэмных сценах".
З-за гэтага здарэння ў турме давялося тэрмінова мяняць замкі, найперш — у камерах асабліва небяспечных злачынцаў.
Фота — LETA