У Віцебску паводка разбурыла частку набярэжнай
У месцы ўпадзення ракі Віцьбы ў Дзвіну патокі адталай вады і лёд пашкодзілі каваную агароджу і размылі пліткавыя брук.
Плітка ў гэтым месцы пачала разбурацца пасля раставання снягоў. Пасля паводкі ж такое ўражанне, што над маставой папрацавала не хуткая плынь, а адбойны малаток, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Акрамя таго, крыгі, якія несла вясновая Дзвіна, пагнулі каваную агароджу і нават сарвалі адну секцыю з мацаванняў. У некаторых месцах сарваныя абліцавальныя пліты парапета.