У Варшаве дыскутавалі пра беларускую гістарычную кнігу (фота)

Мерапрыемства, на якое прыйшло каля 30 чалавек, адбылося ў межах  XXI Кірмашу гістарычнай кнігі.

Сваімі думкамі пра сённяшні дзень і будучыню беларускай гістарычнай кнігі падзяліліся доктар Наталля Русецкая з Люблінскага ўніверсітэта, гісторык Алег Латышонак, дырэктар выдавецтва "Энцыклапедыкс" Ігар Чэкалаў-Шыдлоўскі ды іншыя.

Часта ў сваіх выступах прамоўцы параўноўвалі сітуацыю з гістарычнай кнігай у Польшчы і Беларусі. Адзначалася, што польскае гістарычнае кнігавыданне знаходзіцца ў больш развітым стане, чым беларускае. Пры гэтым  польскае грамадства, так як і беларускае, чытае мала.

Аднак, нягледзячы на ўсе праблемы, беларускай гістарычнай кнізе яшчэ ёсць у якіх накірунках развівацца.