У Варшаве прайшлі першыя суды над футбольнымі фанатамі

Восем палякаў атрымалі штраф у памеры 500 злотых (каля 150 долараў) і ўмоўнае турэмнае зняволенне на тэрмін да 12 месяцаў. Справы яшчэ васьмі фанатаў, а сярод іх і чатырох расіян, не былі разгледжаныя праз адсутнасць перакладаў некаторых дакументаў. Як паведамляе gazeta.pl, сёння ў суд могуць перадаць справы яшчэ на 90 чалавек.

Нагадаем, 12 чэрвеня тысячы расійскіх заўзятараў прайшлі калонай па Варшаве. Падчас руху на іх неаднаразова нападалі польскія футбольныя фанаты. Паліцыяй былі затрыманыя больш за 180 чалавек, у тым ліку 25 грамадзян Расіі.