У Варшаве выставілі фота з беларускага Палесся 1930-х (фота)
Здымкі зробленыя вядомай пінскай фатографам-эмігранткай Соф’яй Хамянтоўскай паміж 1925 і 1938 гадамі. Усяго выстаўлена больш за 50 яе працаў.
Соф’я Хамянтоўская нарадзілася ў вёсцы Парахонск у 25 кіламетрах ад Пінска. У 9 гадоў ёй парадылі фотаапарат “Лейка”, што і вызначыла яе лёс. Больш за 10 гадоў яна здымала ў Беларусі, а ў 1936 годзе збегла ў Польшчу.
Акрамя фота, заяўленых у тэме выставы, у залах Дома сустрэчаў з гісторыяй можна пабачыць яшчэ і здымкі даваеннага Гродна, і ўкраінскага Палесся. У прыватнасці, тут ёсць здымак гродзенскай Ратушы, якая была знішчана ў 1946 годзе.
Выстава здымкаў з беларускага Палесся будзе адкрытая да 7 кастрычніка па вуліцы Карова, 20. Уваход на выставу вольны.




,