У Варшаве запаляць беларускую ялінку
30 снежня “Беларускі дом” у Варшаве чакае ў сваіх сценах дзетак і іх бацькоў.
А 16.00 у будынку гэтай арганізацыі па адрасе Вейска, 13-3 пройдзе беларуская ялінка. У запланаванай праграме святкавання — традыцыйныя беларускія гульні, забавы, конкурсы на лепшую дэкламацыю вершаў, лепшую маску.
Акрамя таго арганізатары мерапрыемства запрашаюць далучыцца да супольнага навагодняга стала.