У Варшаве зладзяць майстар-клас па беларускіх танцах
21 красавіка ўсіх ахвотных навучаць скакаць "Падыспан", "Лявоніху", "Кракавяк", "Матлёт", "Базар", "Людзвінку", польку "Матылёк", "Каханачку", "Ойру".
Арганізатарам мерапрыемства выступае “Беларуская Нацыянальная Памяць”.
Майстар-клас а 14 гадзіне распачнецца ў кафэ "Herba Thea" (ul. Pokorna 2 lok. U12).