У Венесуэле падчас вулічных пратэстаў апазіцыі загінулі чатыры чалавекі
Удзельнікі акцый былі нязгодныя з абвешчанымі афіцыйнымі вынікамі выбараў.
Нагадаем, пераможцам прэзідэнцкіх выбараў Нацыянальным выбарчым саветам быў прызнаны Нікалас Мадура, кандыдат ад правячых сілаў, паплечнік памерлага прэзідэнта Уга Чавеса. Ён набраў 50,75% галасоў. Кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, у якога 48,89%, гэтыя вынікі выбараў не прызнаў і запатрабаваў пералічыць галасы.
Як паведамляе РІА "Новости", два чалавекі загінулі ў штаце Міранда, па аднаму — у штатах Тачыра і Сулія. У сталіцы Венесуэлы Каракасе праходзяць шматтысячныя акцыі апазіцыі, людзі патрабуюць пералічыць галасы.
Чым адрозніваюцца выбары прэзідэнта ў Беларусі і Венесуэле?
Нікалас Мадура перамог на выбарах у Венесуэле
Энрыке Капрылес не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Выбары ў Венесуэле: Выхадзец з Беларусі ці пераемнік Чавеса?
Фота — AFP