У верасні адзначаць 850-годдзе крыжа Еўфрасінні Полацкай
Святкаванне пройдзе ў Полацку і Наваполацку.
Увесь верасень будуць адбывацца асветніцкія гутаркі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі крыжа Еўфрасінні. У мясцовых бібліятэках пройдзе выстава кніг пра гісторыю праваслаўя на полацкіх землях, пра жыццё вялебнай Еўфрасінні. Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае набажэнства 27 верасня. Як адзначае БЕЛТА, падчас яго копію крыжа Еўфрасінні вынесуць з прастолу і пакладуць на аналой.
Нагадаем, што беларуская святыня была страчаная падчас Другой сусветнай вайны. У 1997 годзе мітрапаліт Філарэт асвянціў копію крыжа, якую аднавіў брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч. Копія захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасінеўскага жаночага манастыра.