У верасні залатыя запасы Нацбанка зменшыліся на тры тоны?

Пра гэта паведамляе сайт onliner.by, які спасылаецца на дадзеныя Нацбанка аб Міжнародных рэзервовых актывах і ліквіднасці Беларусі па стане на 1 кастрычніка.

Раней паведамлялася, што золатавалютныя рэзервы нашай краіны, паводле звестак Нацбанка (па метадалогіі МВФ), за верасень скараціліся на 15,2 млн долараў — да 8 млрд 126 млн долараў. За трэці квартал 2012-га ЗВР Беларусі згубілі больш за 203 млн долараў.

Фота — ctv.by