У вёсцы Студзенец Касцюковіцкага раёна муж збіў жонку ножкай стала

Падчас сваркі 37-гадовы мужчына выхапіў ножку ад разабранага стала і моцна збіў ёй сваю 22-гадовую жонку. Ён зламаў жанчыне рабрыну, а таксама прабіў лёгкае, паведамляе магілёўская міліцыя.

Пацярпелая сумела дабрацца да дома сваёй маці, а ўжо тая выклікала ёй “хуткую” і міліцыю.

Зламысніка затрымалі і пачалі на яго крымінальную справу. Яму пагражае да васьмі гадоў турмы.