У Віцебску пакаралі брыгаду будаўнікоў, якая абкрадала аўтамабілі
Яны працавалі ў розных арганізацыях, але аб'ядналіся для крымінальнага "бізнэсу".
Маладыя людзі ва ўзросце 22, 21 і 20 гадоў у розных раёнах горада здымалі з машын акамулятары, скрадалі набор інструментаў, мабільныя тэлефоны ды іншае. Агулам у справе былі шэсць эпізодаў, агульныя страты ад іх "дзейнасці" склалі каля 20 мільёнаў рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА, з улікам добраахвотнай кампенсацыі нанесеных стратаў, станоўчых характарыстык па месцы працы двое найбольш актыўных удзельнікаў групы атрымалі штраф па 20 млн рублёў (каля 2300 долараў), трэці — 15 мільёнаў (каля 1700 долараў).