У Віцебску супрацоўнікі КДБ затрымалі лжэмінёра
Тэлефонны хуліган раніцай у сераду патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра выбуховае прыстасаванне, якое, нібыта, закладзена на тэрыторыі холадакамбіната.
З прадпрыемства тэрмінова эвакуявалі амаль 100 працаўнікоў, аднак сапёры нічога небяспечнага не знайшлі.
Ужо праз некалькі гадзінаў ілжэмінёра затрымалі. Ім аказаўся 36-гадовы мужчына, які прызнаўся, што хацеў праверыць, наколькі хутка сілавыя структуры адрэагуюць на тэлефанаванне, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net