У Віцебску затрымалі актывістаў, якія запрашалі на Дзень Волі

Як паведамляе Радыё "Свабода", яны раздавалі ўлёткі з запрашэннем на мітынг 25 сакавіка. Паводле Леаніда Аўтухова, правесці імпрэзу ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў яны вырашылі ў любым выпадку — нават калі не будзе дазволу раённых уладаў.

Аўтухоў кажа, што заяўку на мітынг яны падалі, але адказу ад чыноўнікаў дагэтуль не атрымалі. На 25 сакавіка ў Віцебску замаўлялі два мітынгі. Адзін — ад імя актывістаў партыі БНФ, другі — з ініцыятывы кіраўніка абласной структуры руху "За свабоду" Хрыстафора Жаляпава і сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава, аднапартыйца Мікалая Статкевіча. Жаляпаў і Гаўруцікаў атрымалі адмову: якраз 25 сакавіка ў парку імя 30-годдзя УЛКСМ ад 14-й да 19-й будуць ладзіцца спартовыя мерапрыемствы.

Фота Аўтухова і Смолікава — svaboda.org