У Віцебску знойдзены склад авіябомбаў часоў Вялікай Айчыннай вайны
87 авіяцыйных бомбаў АТ-8 ваеннаслужачыя сапёрна-піратэхнічнай групы ўнутраных войскаў МУС вывезлі ў бяспечнае месца і знішчылі.
У Віцебску 10 лютага падчас земляных работ каля новабудоўлі па вуліцы Чкалава знойдзены склад авіяцыйных бомбаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, 87 авіяцыйных бомбаў АТ-8 ваеннаслужачыя сапёрна-піратэхнічнай групы ўнутраных войскаў МУС вывезлі ў бяспечнае месца і знішчылі, паведамляе БелаПАН.
Фота: timeszp.com