У Вільні вандалы апаганілі магілу Пілсудскага і яго маці

Нагадаем, што сэрца міжваеннага кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудскага пахаванае на віленскіх могілках Роса. Тамсама знаходзіцца і магіла яго маці.

У Польшчы Пілсудскага шануюць за ўнёсак у аднаўленне незалежнасці Польшчы пасля Першай сусветнай вайны. Аднак у Літве ён лічыцца неадназначнай палітычнай постаццю праз захоп Віленскага краю. Для Беларусі асоба Пілсудскага таксама неадназначная.

Як паведамляе партал DELFI, прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс і спікер парламента Ірэна Дзегуцене ў панядзелак асудзілі інцыдэнт.

Фота — delfi.lt