У Віцебскім дзяржуніверсітэце аплата за навучанне ўзрасла на 45%

Навучэнцам нават не здолелі растлумачыць, на падставе якога нарматыўнага акту ўзнялі аплату. У абвестцы замест нумара загаду стаіць пропуск, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

У параўнанні з першым кварталам навучальнага года за другі студэнтам давядзецца дадаткова выкласці даволі значныя сумы. Напрыклад, першакурснікам на юрыдычным факультэце трэба даплаціць 653 630 рублёў. А завочнікам шостага курса таго ж факультэта трэба знайсці яшчэ 226 600 рублёў за навучанне. 

Скарэктаваны таксама і гадавы кошт навучання. У параўнанні з папярэдняй сумай, вызначанай у жніўні, яна ўзрасла на 25%.