У Віцебску адкрылася гарадская бібліятэка (фота)
Яна была зачыненая на рэканструкцыю тры гады.
Цяпер бібліятэка ўяўляе сабой утульны будынак з сучаснай зручнай мэбляй, кампутарным абсталяваннем, кутком дзіцячай кнігі.
“Чырвоную стужку” на адкрыцці дома кнігі перарэзалі старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін і дырэктар бібліятэкі Галіна Данілава. Да закрыцця на рамонт бібліятэкай карысталіся 18 тысяч чытачоў.