У Віцебску археолагі знайшлі пабудову часоў вайны 1812 года
Раскопкі праводзіць супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Вольга Ляўко.
Як паведаміла археолаг агенцтву БелТА, рэшткі драўлянай пабудовы знайшліся на глыбіні 8 метраў. Акрамя абгарэлага зруба, археолагі раскапалі рэшткі чатырох шабляў, маннеты, металічны крыжык. Спадарыня Ляўко гаворыць, што гэта толькі папярэднія знаходкі. У далейшым іх можа быць значна больш.