У Віцебску дырэктар расійскай будаўнічай фірмы вербаваў прастытутак
Вярбоўшчык шукаў дзяўчат праз інтэрнэт.
Аб тым, чым дзяўчатам давядзецца займацца ў расійскай сталіцы, ён казаў ім адразу, абяцаючы высокія заробкі і сур’ёзныя меры бяспекі. Дырэктара фірмы затрымалі на чыгуначным вакзале, калі ён ўжо меўся сесці на цягнік разам з дзвюма дзяўчатамі. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў. Цяпер праваахоўныя органы шукаюць жанчын, якія маглі стаць ахвярамі вярбоўшчыка.