У Віцебску каля школы знайшлі бомбу, эвакуявалі 300 чалавек
Здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома.
Як паведамляе БЕЛТА, будаўнікі натрапілі на 40-кілаграмовую авіябомбу часоў вайны. Праз некалькі гадзінаў сапёры вывезлі яе ў бяспечнае месца для ліквідацыі.
Фота — bymedia.net