У Віцебску на аукцыёне прададуць парыжскі дзіцячы садок
Віцебшчына распрадае нерухомасць на аукцыёнах.
Да канца года таргі запланаваныя амаль на кожны працоўны дзень. Сярод лотаў, якія ёсць магчымасць прыдбаць за адну базавую велічыню, нават парыжскі дзіцячы садок. Праўда, месціцца ён не ў французскай сталіцы, а ў вёсцы Парыж. Садок даўно не выкарыстоўваецца, таму яго і выстаўляюць на продаж з пачатковай цаной ў 35 тысяч беларускіх рублёў.
Другі цікавы лот з ліку тых, што выставяць на продаж за адну базавую — музей. Праўда, музей недабудаваны. У Глыбоцкім раёне прадаюць недабудаваны музей-сядзібу Ігната Буйцніцкага з умовай, што пакупнік усё ж-такі створыць там не толькі некалькі працоўных месцаў, але і экспазіцыю.