У Віцебску паказваюць партрэты лацінаамерыканскіх апазіцыянэраў ХIX ст.
Інфармацыі аб асобах, выявы якіх склалі экспазіцыю, наведвальнікам выставы не прапанавалі.
У Віцебску адкрылася выстава партрэтаў лацінаамерыканскіх барацьбітоў за вызваленне ад каланіяльнай залежнасці. 49 копій, арыгіналы якіх знаходзяцца ў Каракасе, прывез ў Віцебск першы сакратар пасольства Венесуэлы Херарда Эстрада Марцінес.
Паказаць сваіх герояў вызваленчага руху ў Беларусі венесуэльскае пасольства вырашыла ў гонар 200-годдзя падпісання акта аб незалежнасці краіны. Інфармацыі аб асобах, выявы якіх склалі экспазіцыю, наведвальнікам не прапанавалі.
