У Віцебску расказалі, як памыць 15 жанчын у гарачай вадзе, не награваючы яе
Міжнародная выстава-канферэнцыя, прысвечаная энэргарэсурсазберагальным тэхналогіям, адбылася ў Віцебску.
На яе з’ехаліся прадстаўнікі 60 прадпрыемстваў з Беларусі і Расіі. Яны прадстаўлялі свае прыстасаванні і ідэі, як эканоміць энэргію ды іншыя рэсурсы.
На выставе шырока рэкламаваліся альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, у прыватнасці, выкарыстанне сонечнага святла і цяпла. У прыклад прывялі Магілёўскі зеленгас, дзе 15 жанчын пасля працоўнага дня мыюцца ў гарачым душы, ваду для якога награвае сонца.
На фота — прыстасаванне, якое дазваляе памыцца 15 магіляўчанкам :)