У Віцебску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг да ўгодкаў Аршанскай бітвы (фота)

Нацыянальны сцяг з’явіўся на будынку у абед. Неўзабаве пасля гэтага ў міліцыю выклікалі мясцовага актывіста Сяргея Каваленку, сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, чым займаўся спадар Каваленка удзень і ці ня меў ён дачынення да з’яўленьня бел-чырвона-белага сцяга, паведамляе “Радыё Свабода”.