У Віцебску ўначы сыйшлі з рэек тры цыстэрны з дызельным палівам
Цягнік перафарміроўвалі, каб адправіць паліва ў Малдову.
На шчасце, цыстэрны не перакуліліся, паліва не пралілося. Цяпер пры дапамозе спецтэхнікі іх ставяць на рэйкі. Выратавальнікі сочаць за пажарнай бяспекай падчас правядзення работ.