У Віцебску з’явілася прыватнае дзіцячае інтэрнэт-тэлебачанне

Віцебскае дзіцячае тэлебачанне плануе не толькі рыхтаваць праграмы для дзяцей і дарослых, але і навучаць юных журналістаў. Праўда, прабівацца на “сапраўдны” тэлеканал арганізатары праекта не плануюць: дзіцячае тэлебачанне будзе існаваць толькі ў інтэрнэце.