У Вялікабрытаніі бацькам забароняць прымушаць дзяцей уступаць у шлюб

Як інфармуе агенцтва Associated Press, ад студзеня 2011 года ў Вялікабрытаніі зафіксаваныя 2 тысячы выпадкаў, калі бацькі прымусілі сваіх дзяцей уступіць у шлюб супраць іх жадання. Прычым адзначаецца, што здараецца гэта пераважна ў сем'ях ураджэнцаў Пакістана і Бангладэш. Некаторым нявестам не было і 15 гадоў.