У Вялікабрытаніі навукоўцы знайшлі сувязь паміж дэпрэсіяй і джынсамі

Яны высветлілі, што частае нашэнне звычайных сініх джынсаў можа сведчыць пра дэпрэсію. Іх апраналі больш за палову ўдзельнікаў даследавання, якія былі ў прыгнечаным стане. Толькі траціна маладых людзей апраналі джынсы, будучы ў добрым настроі.

Брытанскія навукоўцы сцвярджаюць, што "джынсы даюць сігнал: чалавека не моцна хвалюе яго знешні выгляд". І гэта адпавядае настрою людзей, апанаваных дэпрэсіяй. Псіхолагі раяць, што падчас дэпрэсіі варта насіць рэчы, якія асацыююцца са шчасцем.