У Вялікабрытаніі заклікаюць забараніць "чароўныя дыеты"

У брытанскія часопісы звярнулася намесніца міністра культуры па пытаннях раўнапраўя Джо Свінсан. Яна прапанавала спыніць публікацыі "чароўных дыетаў", якія нібы дапамагаюць хутка скінуць вагу пасля святаў. Наўзамен чыноўніца прапануе выданням "ушаноўваць прыгажосць у разнастайнасці формаў, памераў і колераў скуры".

Ліст быў накіраваны рэдактарам так званых "жаночых" і "мужчынскіх часопісаў", а таксама выданням, якія пішуць пра жыццё зорак і здароўе.

Свінсан з'яўляецца адной з заснавальніц "Кампаніі за ўпэўненасць у сваім целе". У інтэрв'ю ВВС яна сказала, што выступае супраць "любой дыеты, якая абяцае страту вагі з чароўнай хуткасцю, бо гэта нездаровая хуткасць".

Фота — 2beauty.ru