У Вялікабрытаніі здымуць забарону на фота- і відэаздымкі ў судзе

Праўда, як адзначае газета Independent, гледачы змогуць пабачыць толькі выступ суддзі з падвядзенем вынікаў разбіральніцтва і абвяшчэнне канчатковага прысуду. Выступы прадстаўнікоў абароны і абвінавачання, допыт сведкаў, а таксама працэс агалошвання вердыкта прысяжнымі па-ранейшаму застанецца за кадрам.

Паведамляецца, што ініцыятыва, якая доўгі час лабіравалася найбуйнейшымі тэлеканаламі краіны, была падтрыманая прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам, прадстаўнікамі урада і грамадскімі арганізацыямі. Мяркуецца, што каралева Лізавета II аб'явіць пра зняццё забароны ў траўні сёлета.