У выніку аперацыі “Нелегал” з Мінска дэпартавалі 19 замежнікаў

За трое сутак праваахоўныя органы правялі комплексную адпрацоўку рынкаў, гатэляў, інтэрнатаў, чыгуначных станцый і прыватнага жылля, дзе незаконна знаходзіліся грамадзяне іншых краін, паведамляе БелаПАН.

У часе гэтых рэйдаў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства прыцягнулі 229 чалавек. Сярод іх — 61 жыхар сталіцы. Гэтыя людзі незаконна давалі жыллё замежнікам. Яшчэ 9 чалавек — работнікі арганізацый Мінска, якія незаконна прымалі замежных гасцей.