У якіх умовах трэніруецца алімпійскі чэмпіён Сяргей Мартынаў (фота)
Карэспандэнты сайта Goals.by наведалі яго трэніроўку.
Яна адбывалася ў старым будынку па вуліцы Гая ў сталіцы і працягвалася толькі 20 хвілінаў.
Сяргей Мартынаў кажа, што ў Мінску больш і трэніравацца няма дзе. А ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе яму зручна і блізка ад дому. Алімпійскі чэмпіён па стралковым спорце прызнаецца, што зменаў умоваў не прасіў, але і прапановаў не было.
Мартынаў кажа, што пасля Алімпіяды яшчэ не страляў! На трэніроўках ён проста ляжыць і глядзіць на мішэні. Высвятляецца, што проста няма грошай на патроны — пачак каштуе 10 долараў, а ўсё неабходнае спартсмен атрымае "бліжэй да спаборніцтваў".




Фота — goals.by