У Японіі ў аварыю адначасова трапілі восем Ferrari (відэа)

Аварыя адбылася ў прэфектуры Ямагучы. Акрамя васьмі італьянскіх суперкараў у ёй паўдзельнічалі тры Mercedes-Benz, Nissan GT-R, Lamborghini Diablo і Toyota Prius. Усе яны ўдзельнічалі ў хуткасным аўтапрабегу. У выніку самай дарагой аўтааварыі ў гісторыі Японіі моцна ніхто не пацярпеў. Чаго не скажаш аб аўтамабілях.