У Заслаўі сёння пройдзе свята класічнай музыкі
Фестываль "Заслаўе-2012" пазнаёміць з творчасцю таленавітага беларускага кампазітара XX стагоддзя Льва Абеліёвіча.
Яго творы выканаюць калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Акрамя музычных прэм'ер адбудзецца конкурс вучняў дзіцячых музычных школ Мінскай вобласці. Таксама адкрыецца мастацкая выстава, паведамляе БЕЛТА.