У Жабінкаўскім раёне ў дзіцячым садку знайшлі міну (фота)

Як паведамляе сайт tomin.by, дзеці і супрацоўнікі садку былі эвакуяваны ў іншы будынак. Сапёры вызначылі, што міна вучэбная, яе перадалі на захоўванне ў Жабінкаўскі ваенкамат.